Грамадскае аб'яднанне «Правы сектар» дамовілася аб інфармацыйным супрацоўніцтве з тэлеканалам «Тоніс». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арганізацыі на яе сайце.
Старэйшы сын Віктара Януковіча Аляксандр атрымаў ад журналістаў мянушку Сашко Стаматолаг
«Правы сектар» ўдзячны кіраўніцтву канала за бесстаронняе стаўленне і цешыцца, што цяпер гледачы «Тоніса» «першымі змогуць атрымліваць праўдзівую інфармацыю» аб яго дзейнасці.
«Падкрэсліваем, што супрацоўніцтва «Правага сектара» з «Тонісам» не азначае, што мы будзем ўмешвацца ў рэдакцыйную палітыку канала або ўсталюем над ім ідэалагічны кантроль», — гаворыцца ў заяве.
Як вядома, тэлеканал «Тоніс» пры панаванні Віктара Януковіча адышоў яго сыну Аляксандру, месцазнаходжанне якога цяпер невядома.





