Sportsfacilities.ru

Sportsfacilities.ru

У дзень выбараў 23 сакавіка ў Мінску будзе працаваць служба «Сацыяльнае таксі», каб забяспечыць падвоз на выбарчыя ўчасткі грамадзян, якія маюць праблемы з самастойным перасоўваннем. Чакаецца наплыў ахвотных, таму ўлады раяць ім прагаласаваць датэрмінова.

Пра гэта паведамляе старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч:

«Улічваючы тое, што ў горадзе толькі 19 машын «Сацыяльнае таксі», мы будзем прапаноўваць гэтай катэгорыі гараджан, пачынаючы з заўтрашняга дня рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права і ўзяць удзел у выбарах у перыяд датэрміновага галасавання — з 18 па 22 сакавіка».

Сёння ў горадзе жыве больш за 42 тыс. чалавек, якія па стане здароўя, з-за розных захворванняў або траўмаў маюць цяжкасці з самастойным перасоўваннем, і толькі 19 машын «Сацыяльнае таксі».

Таксама 23 сакавіка будуць працаваць сацыяльныя работнікі і валанцёры, якія дапамогуць гараджанам прыйсці на выбарчыя ўчасткі, размешчаныя побач з іх месцам жыхарства. Для асобных катэгорый грамадзян будзе арганізавана галасаванне дома.

«Мы падрыхтавалі спісы грамадзян, куды ўвайшлі інваліды першай групы, інваліды- калясачнікі, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей- інвалідаў, і перадалі іх ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, — распавядае спадарыня Рамановіч. — Мы атрымліваем нямала тэлефонных званкоў ад гэтай катэгорыі грамадзян. Мінчане просяць, каб да іх на дом прыйшлі члены ўчастковых выбарчых камісій».

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?