Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні рэспублікі Крым у якасці незалежнай і суверэннай дзяржавы.
Reuters.com
Ва ўказе адзначаецца, што незалежнасць Крыма прызнаецца Расіяй на аснове «рэферэндуму», які адбыўся ў аўтаноміі 16 сакавіка. Таксама Расія прызнае асаблівы статус горада Севастопаля ў складзе рэспублікі Крым. Указ уступае ў сілу з дня падпісання.
17 сакавіка ўлады Крыма абвясьцілі незалежнасць паўвострава на аснове вынікаў праведзенага днём раней рэферэндуму. На ім нібыта больш за 96% жыхароў Крыма выказаліся за ўваходжанне рэгіёну ў склад Расіі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Крым звернецца да Расіі з просьбай аб далучэнні ў якасці суб'екта федэрацыі.





