Дождж

Дождж

Станіслаў Бялкоўскі спачувае жыхарам Крыма, якія абралі Расію.

Вядомы расійскі палітолаг, сацыёлаг і публіцыст Станіслаў Бялкоўскі мае намер папрасіць грамадзянства Украіны ў бліжэйшы час. Пра гэта ён сказаў у эфіры Мацвея Ганапольскага на Радыё Весці. Падчас эфіру Бялкоўскі прынцыпова перайшоў на ўкраінскую мову.

«Я буду прасіць грамадзянства Украіны. Заяўляю з усёй адказнасцю», — заявіў ён.

Даючы ацэнку звароту прэзідэнта РФ да Федэральнага сходу, Бялкоўскі адзначыў:

«Перад намі спроба Пуціна ўвайсці ў гісторыю… Выкарыстоўваючы далучэнне Крыму да Расіі».

«Я спачуваю жыхарам Крыма, таму што яны трапляюць у краіну з татальнай карупцыяй і разрушеннымы каштоўнасцямі», — заявіў палітолаг.

Паводле яго меркавання, сёння актыўная частка расійскага грамадства не хоча жыць пад кіраўніцтвам Пуціна, а імкнецца ў цывілізаваную Еўропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?