Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў папярэджвае Расію пра адказнасць за злачынствы на тэрыторыі Украіны.
Пра гэта Турчынаў заявіў у ходзе сумеснай з прэм'ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцанюком заявы ў аўторак, перадае Інтэрфакс- Украіна.
«Я хачу папярэдзіць Пуціна, што палітычнае кіраўніцтва Расіі будзе адказваць за ўсе злачынствы, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі Украіны», — заявіў Турчынаў.
«Пуцін сёння капіюе фашыстаў мінулага стагоддзя, анексуючы тэрыторыю незалежнай краіны, прызнанай усім светам», — заявіў Турчынаў.
«Гэта небяспечная палітычная гульня. Гэта правакацыя не толькі супраць Украіны, гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне, Еўропе, ва ўсім свеце», — адзначыў в.а. кіраўніка дзяржавы.
0
0
0
0
0
0