Пракуратура Севастопаля паведамляе, што камандуючы ВМС Украіны Сяргей Гайдук часова затрыманы.
Пра гэта піша выданне Крымінформ.
«Сяргей Гайдук часова затрыманы органамі пракуратуры, паколькі да яго ёсць пытанні», — сказалі Крымінформу ў пракуратуры Севастопаля.
Як заявілі ў пракуратуры, Гайдук «трансляваў у воінскія часткі Украіны загад, які прыйшоў з Кіева, прымяніць зброю ў дачыненні да мірных грамадзян».
Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што месцазнаходжанне камандуючага ВМС Украіны Гайдука невядома.
«Мы пацвярджаем, што яго вывелі з штаба ВМС, зараз высвятляем падрабязнасці», — распавялі ў прэс-службе Мінабароны.
У сераду раніцай у Севастопалі аксёнаўцы, прыкрываючыся жанчынамі, уварваліся ў штаб ВМС Украіны.
Па інфармацыі супрацоўнікаў штаба ВМС, Гайдука вывелі ў кайданках супрацоўнікі галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расіі.