Udf.by

Udf.by

Інфармацыя пра тое, што ХК «Дынама- Мінск» выключаны з сістэмы дзяржаўнай падтрымкі, апублікаваная ў газеце «СБ. Беларусь сегодня» ў артыкуле «Формула нумар адзін», не адпавядае рэчаіснасці. 

«У клубе распрацаваны план развіцця на 2014-2015 гг., зацверджаны і ўзгоднены з усімі адпаведнымі органамі дзяржаўнага кіравання, сярод якіх і міністэрства спорту і турызму. План прадугледжвае дастатковае фінансаванне на дадзены перыяд з усіх крыніц, у тым ліку, выкарыстанне сродкаў дзяржаўнай падтрымкі. 

Недакладная інфармацыя на гэтую тэму, апублікаваная ў СМІ, застаецца на сумленні журналістаў. Клуб пакідае за сабой права патрабаваць публічныя выбачэнні і публікацыю афіцыйнага абвяржэння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», —гаворыцца ў заяве клуба на афіцыйным сайце «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?