21 сакавіка Зміцер Дашкевіч прэзентуе зборнік турэмных твораў. З гэтай кнігай Зміцер стаў фіналістам сёлетняй літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

У пятніцу ў Мінску а 18:00 на сядзібе БНФ адбудзецца прэзентацыя кнігі Змітра Дашкевіча «Чарвяк». У зборнік увайшлі творы, напісаныя у турмах і калоніях з 2006 па 2013 гады.

Кніга выйшла ў Вільні. Выданне з цвёрдай вокладкаю змяшчае 164 старонкі мастацкай прозы.

Адрас сядзібы БНФ у Мінску: вул. Чарнышэўскага, 3-39.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?