Itar-tass.com

Itar-tass.com

Рост папулярнасці тлумачыцца падзеямі ў Крыме і поспехамі на Алімпіядзе ў Сочы, адзначылі сацыёлагі.

Рэйтынг прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна дасягнуў максімальных паказчыкаў за апошнія пяць гадоў. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД). 

На выбарах прэзідэнта РФ за Пуціна гатовыя прагаласаваць 60% расіянаў. Паводле вынікаў даследавання, апублікаваных 20 сакавіка, рэйтынг адабрэння дзейнасьці Пуціна дасягнуў рэкордна высокіх значэнняў за апошнія пяць гадоў — 75,7%. 

«Гэтакі высокі ўзровень адабрэння работы прэзідэнта зафіксаваны ў першую чаргу ў сувязі са складанай палітычнай сітуацыяй ва Украіне і падрыхтоўкай рэферэндуму ў Крыму (гэтыя падзеі назвалі галоўнымі за мінулы тыдзень 63% рэспандэнтаў), на хвалі трыумфальнага выступлення расійскай паралімпійскай зборнай у Сочы (32%)», — тлумачаць сацыёлагі.

Пры гэтым УЦВГД адзначае, што за апошні месяц ўзровень адабрэння дзейнасці прэзідэнта вырас на 11,4% а з пачатку года — на 15,1%. Важны і той факт, што сярод жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга, якія ў апошнія тры гады давалі больш нізкую ацэнку працы прэзідэнта, чым расіяне ў сярэднім, у апошнія месяцы ўзровень адабрэння работы Пуціна таксама значна вырас і дасягнуў максімуму за пяць гадоў — 71,3%. 

Трэба ўзгадаць, што на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе Уладзімір Пуцін перамог, атрымаўшы падтрымку 63,6% выбаршчыкаў. 

У сярэднім за апошнія два гады расіяне ўхвалялі працу прэзідэнта на ўзроўні 60 % і вышэй, а максімальныя значэнні гэтага паказчыка былі зафіксаваныя ў маі 2012 года (68,8%) і ў пачатку сакавіку 2014 года (71,6%). 

Усерасійскае апытанне УЦВГД праведзенае15—16 сакавіка 2014. У ім узялі ўдзел 1,6 тыс. чалавек у 130 населеных пунктах. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%. 

Як расіяне ставяцца да ўваходжання Крыма ў склад РФ? 

91% расіян згодныя з далучэннем Крыма да Расіі ў якасці суб'екта РФ. У Маскве далучэнне Крыма падтрымліваюць 90%. Пры гэтым у сталіцы сярэдняя лічба нязгодных з далучэннем Крыма да Расіі вышэй, чым у сярэднім па Расіі. У Маскве гэта рашэнне не падтрымліваюць 8,1% апытаных, у той час як у цэлым па краіне — 4,1%. Такія вынікі сумеснага апытання фонду «Грамадская думка» і Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі, які сацыёлагі праводзілі з 14 па 16 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?