Пра гэта на прэс-канферэнцыі ноччу ў пятніцу пасля заканчэння працоўнай вячэры лідараў 28 краін ЕС заявіў прэзідэнт Еўрапейскай Рады Герман ван Рампей.

«Ва ўмовах адсутнасці дээскалацыі з боку Расеі, Еўрапейская Рада вырашыла пашырыць спіс тых, на каго распаўсюджваюцца абмежаванні на выдачу віз і замарожванне актываў. Мы дадалі 12 прозвішчаў да ўжо існуючага спіса з 21-га чалавека, які быў узгоднены раней. Мы таксама адмяняем наступны саміт ЕС — Расія, а члены ЕС адменяць свае двухбаковыя саміты з Расеяй», — сказаў Рампей.

Другі пакет санкцый ізноў не ўключае эканамічных. Многія ва Украіне і на Захадзе называюць візавыя санкцыі «сімвалічнымі» і «камарыным піскам, які не спыніць мядзведзя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?