Улады Турцыі ў ноч на пятніцу, 21 сакавіка, заблакавалі доступ да сэрвісу мікраблогаў Twitter, паведамляе Hürriyet Daily News.

Турэцкі тэлекамунікацыйны рэгулятар BTK заблакаваў доступ у Twitter незадоўга да апоўначы. Пры спробе зайсці на сайт турэцкіх карыстальнікаў перанакіроўваюць да тэксту рэгулятара, дзе цытуюцца судовыя рашэнні, якія дазваляюць блакаванне.

Кампанія параіла карыстальнікам у Турцыі абыходзіць забарону, публікуючы твіты з дапамогай sms-паведамленняў.

Блакаванне Twitter адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як з адпаведнай заявай выступіў прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. На перадвыбарным мітынгу прыхільнікаў Партыі справядлівасці і развіцця (ПСР) прэм'ер заявіў, што ў Турцыі «выкараніць» сацыяльныя сеткі, у тым ліку Twitter, і што кіраўніцтва краіны не хвалюе рэакцыя міжнароднай супольнасці.

Раней Эрдаган заяўляў пра магчымасць блакавання Facebook і Youtube. На Youtube у сакавіку апублікавалі запісы тэлефонных перамоваў нібыта паміж прэм'ерам і яго сынам, якія абмяркоўвалі ўтойванне дзясяткаў мільёнаў еўра. Эрдаган назваў запіс мантажом.

Выбары ў мясцовыя органы ўлады ў Турцыі пройдуць 30 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?