Канстытуцыйны суд Тайланда прызнаў несапраўднымі вынікі парламенцкіх выбараў 2 лютага. Пра гэта ў пятніцу, 21 сакавіка, паведамляе Reuters.

Такім чынам суд задаволіў пазоў апазіцыі. Паводле яе звестак, выбары не прайшлі ў адзін дзень па ўсёй краіне, як таго патрабуе канстытуцыя. Прычынай гэтага сталі дзеянні апазіцыйных дэманстрантаў, змянілі вынікі галасавання ў 28 акругах, і членаў мясцовых выбаркамаў, якія наогул не адкрывалі ўчасткі ў шэрагу акругаў у сталіцы Бангкоку.

Калі адбудуцца новыя выбары, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?