Таксама, паводле яе, на ўчастку шмат вырашаецца працоўных пытанняў, не звязаных з выбарамі, міліцыянты спяць разам з выбарчымі скрынямі. На ўчастку рэзка вырасла розніца ў колькасці тых, хто прагаласаваў датэрмінова, паводле назіральнікаў і дадзеных камісіі: 87 па падліках назіральнікаў супраць 96 паводле камісіі.

«На ўсе гэтыя і іншыя парушэнні даводзіцца пісаць скаргі. З прычыны гэтага на мяне ўжо коса глядзець сябры камісіі», — адзначыла Таццяна Севярынец.

Яна таксама адзначыла, што на суседнім 47-м участку розніца ў колькасці тых, хто прагаласаваў, дасягнула шасці чалавек: у першы яна складала 4 чалавекі, а ў другі пасля скаргі — 2.

Больш за тое, на 46-м участку ў першы дзень датэрміновага галасавання на галасаванне дома запісалася 4 чалавекі, а на 47-м — 90. Розніца ў 22,5 разу!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?