«Прыгожая мова Пушкіна, Талстога, Чэхава і маіх сяброў Акуджавы і Высоцкага пачынае асацыявацца з агрэсіўнай ваеннай рыторыкай Пуціна, напісаў Даніэль Альбрыхскі да Яўгенія Лаўрэнчука — дырэктара Польскага тэатра ў Маскве. Я адмаўляюся выконваць вядучую ролю ў спектаклі «Выкраданне Еўропы», прэм'ера якога запланавана на май», — паведамляе Gazeta Wyborcza.

Спектакль распавядае гісторыю сустрэчы жонак двух геніяльных кампазітараў — Моцарта і Сальеры — праз сустрэчу Напалеона і Гайдна.

Даніэль Альбрыхскі браў удзел у рэпетыцыях у Маскве яшчэ ў лютым. Апекавалася пастаноўкай спектакля Пасольства Польшчы ў Маскве пры падтрымцы ўрадаў Польшчы і Расіі.

Альбрыхскі — вельмі папулярны ў Расіі артыст, зазначае Wyborcza. У прыватнасці, ён здымаўся ў фільме «Турэцкі гамбіт», знятым паводле аповесці Барыса Акуніна, брытанскага карэспандэнта руска-турэцкай вайны МакЛакліна. А нядаўна з'явіўся ў эпізодзе «Легенда №17» — гісторыі пра вядомага савецкага хакеіста Валерыя Харламава.

Яўгеній Лаўрэнчук (нар. у 1982 г. у Львове) з'яўляецца заснавальнікам ды генеральным і мастацкім дырэктарам Польскага тэатра ў Маскве. Кіруе Міжнародным Тэатральным цэнтрам (Масква) і Школай акцёрскага майстэрства і рэжысуры.

Даніэль Альбрыхскі напісаў у лісце да Лаўрэнчука:

«Дарагі Яўгеній. Я добра памятаю нашу першую сустрэчу. Гутаркі і прагляды запісаў фрагментаў тэатралізаваных прадстаўленняў. Я адразу зразумеў, што маю справу з мастаком незвычайным. Я радаваўся, чытаючы «Выкраданне Еўропы», дзе Вы прапанавалі мне сыграць галоўную ролю. (…) Я разглядаў маскоўскую прэм'еру ў маі, як адну з самых важных падзеяў у маёй доўгай тэатральнай кар'еры.

Але шмат разоў планы не толькі мастацкія, пад савецкім уплывам у нашых краінах перакрэсліваліся палітычнымі рашэннямі і падзеямі.

У нас былі падманлівыя надзеі, што пасля краху камунізму і распаду Савецкага Саюза ніколі не будзе нічога падобнага. Рашэнне вашага прэзідэнта пра ўварванне расійскіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны рэзка змянілі сітуацыю не толькі ў гэтай частцы свету.

Са здзіўленнем і глыбокім смуткам назіраў, як прадстаўнікі расійскага народа — вашага парламента — авацыямі зацвердзілі гэты акт агрэсіі.

Нават большая горыч напоўніла мяне пасля ліслівага ліста прэзідэнту ад вашых творчых асяродкаў.

Асяродкі, якія ва ўсім свеце змагаюцца за гуманітарныя, маральныя каштоўнасці, і часта бываюць у апазіцыі да ўлады. Мы, палякі, ведаем пра гэта з нядаўняга нашага мінулага.

Асабліва балючы мне фрагмент выказвання вашага прэзідэнта, што «тэрарысты Майдана праходзілі падрыхтоўку ў Польшчы».

Такая хлусня можа быць разлічана толькі на крайнюю наіўнасць уласнага грамадства.

Прыгожая мова Пушкіна, Талстога, Чэхава і маіх сяброў Акуджавы і Высоцкага, з якой я пачаў знаёміцца з вашым вялікім мастацтвам, пачынае атаясамлівацца з агрэсіўнай ваеннай рыторыкай Пуціна.

У гэтай сітуацыі, вы і мае расійскія партнёры павінны зразумець, што мой удзел у нашай дзейнасці і выcтупленне ў Маскве немагчымыя.

Мы цёпла абдымаем цябе з надзеяй на лепшыя часы. Вера, Надзея, Любоў — нашы агульныя ключавыя словы. Ваш Даніэль Альбрыхскі. Варшава, 20 Сакавіка 2014».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0