Зрабілі гэта актывісты моладзевага дэмакратычнага руху «Вясна» — арганізацыі, створанай нядаўна на аснове руху «Вясна», былога моладзевага «Яблыка» і былой моладзевай «Салідарнасці».

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Таццяна Вольтская, у заяўцы два пытанні: 1) Вы за ўз'яднанне Пецярбурга з Еўропай на правах камуны Княства Ліхтэнштэйн? 2) Вы за аднаўленне дзеяння заканадаўства Пецярбурга 1992 года і за статус Пецярбурга як часткі Расійскай Федэрацыі?

Дакумент прынялі без пярэчанняў, зарэгістравалі і прысвоілі яму парадкавы нумар. Адказу давядзецца чакаць 30 дзён, а потым, калі ў заяўцы не знойдуць недахопаў, яе перададуць на зацвярджэнне ў Заканадаўчы сход, а калі і той ухваліць ідэю рэферэндуму, яго арганізатарам давядзецца яшчэ сабраць 40 тысяч подпісаў.

Актывісты «Вясны», аднак, не думаюць, што да гэтага дойдзе, іх галоўная мэта — паказаць, што ў сённяшняй Расіі рэферэндумы ў прынцыпе немагчымыя, гэта значыць, не працуе артыкул Канстытуцыі, якая забяспечвае права грамадзян выяўляць сваю волю шляхам рэферэндуму. Па словах Мікалая Арцёменкі, актывіста, які падаваў заяўку ў Гарвыбаркам, ён робіць гэта ўжо сёмы раз. Калі ён са сваімі аднадумцамі спрабаваў ініцыяваць рэферэндумы па вострых гарадскіх праблемах, напрыклад, па Охта-цэнтру, ён заўсёды атрымліваў адмову.

Іншая мэта актывістаў — паказаць, што рэферэндум, які прайшоў у Крыме, не меў пад сабой, на іх думку, ніякіх законных падставаў і што расійскія ўлады пры прыняцці рашэнняў аперуюць падвойнымі стандартамі. Пытанні, сфармуляваныя ў заяўцы, павінныя, паводле задумы іх аўтараў, не спрыяць аддзяленню Пецярбурга ад Расіі, а паказаць абсурднасць сітуацыі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?