22 і 23 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. 

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, экіпажы спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы «Страла» накіраваны на адпрацоўку дарог Верхнядзвінскага, Ашмянскага, Чавускага і Кіраўскага раёнаў, Новалукомля, Скідаля

Першым чынам інспектары арыентаваны на прадухіленне грубых парушэнняў вадзіцелямі і пешаходамі правіл дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню вадзіцеляў, якія селі за руль у стане ап'янення, грэбуюць патрабаваннямі правіл праезду пешаходных пераходаў, манеўравання, абгону і перавозкі пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?