Усе спосабы і сродкі, якія накіраваны на барацьбу з наркатычнай пагрозай, могуць быць прымальныя. Пра гэта сёння заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на пасяджэнні Міжведамаснага савета па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню пры Савеце Міністраў.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў барацьбе з наркатызацыяй трэба аб'ядноўваць намаганні розных ведамстваў, устаноў адукацыі, працоўных калектываў і г.д.

«Трэба значна ўзмацніць адказнасць для тых злачынцаў, якія ўвозяць і распаўсюджваюць гэтую бяду ў нашай краіне. Думаю, што тут не можа быць перагібаў. Усе сродкі, якія накіраваны з гэтым злом, могуць быць прымальныя», — падкрэсліў Анатоль Тозік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?