Жыхар Гомеля Канстанцін Жукоўскі прапануе зэканоміць дзяржаўныя сродкі, прызначыўшы дэпутатам яго папугая Яшу.

«Дэпутаты парламента дорага абыходзяцца бюджэту, а толку з іх мала — усе законы прымаюцца аднагалосна. Гэта значыць дэпутату толькі і трэба, што казаць «Я — за». Менавіта гэта, і не толькі, умее казаць мой папугай.

А выдаткі на яго мінімальныя — 15 грам корму і 100 грам вады ў дзень. Ні льготы, ні службовы аўтамабіль, ні заробак птушцы не патрэбныя», — патлумачыў Жукоўскі.

Раней актывіст вылучаў Яшу кандыдатам у дэпутаты мясцовага савета. У выбаркаме нават была зарэгістраваная ініцыятыўная група. Аднак затым Жукоўскі забраў дакументы, адзначыўшы, што месца дэпутата мясцовага савета «не вельмі прэстыжнае».

23 сакавіка таксама адбудуцца паўторныя выбары ў палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе.

У 2012 годзе дэпутат тут абраны не быў. Зараз на вакантнае месца ў палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць чатыры кандыдаты — тры вылучэнцы ад «Белай Русі» і прадстаўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?