Еўрасаюз гатовы дапамагаць Украіне палітычна і эканамічна, нягледзячы на супраціў Расійскай Федэрацыі.
Пра гэта заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце перад пачаткам цырымоніі падпісання Пагаднення аб асацыяцыі Украіна — ЕС у пятніцу ў Брусэлі.
«Мы гатовыя падтрымліваць украінцаў і ўладу Украіны палітычна і эканамічна. Мы разам з імі. Еўрапейскі Саюз гатовы дапамагаць штодня», — заявіла літоўскі лідар.
На ўдакладняючае пытанне аб магчымай негатыўнай рэакцыі і абмежаваннях з боку РФ Грыбаўскайце падкрэсліла, што «ніхто нікога не баіцца».





