Соlxoz.com

Соlxoz.com

Цяпер у краіне налічваецца 347 калгасаў. Да 2016 года плануецца пераўтварыць іх у гаспадарчыя таварыствы або камунальныя унітарныя прадпрыемcтвы.

Да канца 2016 года ў Беларусі будуць пераўтвораны ўсе калгасы. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 21 сакавіка міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, гэта прадугледжана праектам указа прэзідэнта «Аб некаторых пытаннях калгасаў». 

Паводле яго словаў, на сёння ў краіне працуе 347 калгасаў. Дакументам прадугледжана прыняцце рашэння калгасамі аб пераўтварэнні ў гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы і іншыя. 

«Прыняцце такога дакумента выклікана тым, што сёння статуты калгасаў страцілі сваю значнасць і не адпавядаюць сучасным заканадаўчым нормам. Яны таксама ўваходзяць у супярэчнасць з Падатковым кодэксам», — патлумачыў міністр. 

Ён адзначыў, што прыняцце ўказа «дазволіць канкрэтызаваць адносіны ўласнасці, паколькі сёння ў калгасах адсутнічае парадак пераразмеркавання прыбытку паміж членамі калектыву пасля адчужэння прадпрыемства як маёмаснага комплексу». 

Указам спрашчаецца працэдура продажу сельгаспрадпрыемстваў з мэтай прыцягнення інвестыцый і прадугледжваецца стварэнне роўных умоў пры аказанні дзяржаўнай падтрымкі. 

Дакументам будзе створана прававая нарматыўная база для арганізацыі калгасамі новых суб'ектаў гаспадарання для «вываду іх на больш высокі ўзровень гаспадарання».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?