31 сакавіка ва Украіне запрацуе ўласна украінска новая сацыяльная сетка WeUA. Аўтары бачаць у ёй годную альтэрнатыву расійскім канкурэнтам, а таксама заклікаюць байкатаваць расійскія сацсеткі.
Аўтары ўжо звярнуўся да патэнцыйных карыстальнікаў свайго прадукта з заявай: «У сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне, а менавіта агрэсіяй з боку Расійскай Федэрацыі, нападу на ўкраінскія землі, правакацыі, сепаратызмам, — мы павінны аб'яднацца ў адно цэлае з Усходу на Захад і годна супрацьстаяць агрэсару».
Украінскія журналісты мяркуюць, што знешне і функцыянальна новая сацсетка стане копіяй найпапулярнейшых «Укантакце» і « Фэйсбук». Адзначым, што раней таксама прадпрымаліся спробы стварыць ва Украіне ўласную буйную сацыяльную сетку, але абодва праекты праваліліся, не здолеўшы зацікавіць карыстальнікаў.





