У рамках 34-га Ukrainian Fashion Week дызайнер Аляксей Залеўскі правёў закрыты паказ, на які не запрасіў ні гасцей, ні журналістаў.
Пустыя месцы для гасцей, калідор з кратаў на подыуме. Мадэлі ў паласатых турэмных шапачках і цяльняшках з красамоўнымі надпісамі «Нафіг з пляжу!» падалі «намёртва» пад гук стрэлаў. На фоне падзей у Крыме і ў краіне ў цэлым паказ брэнда Zalevskiy пад назвай «Апакаліпсіс» выглядаў больш чым актуальна.
«У людзей вельмі кароткая памяць. Яны забыліся трагедыі, якія выпалі папярэднім пакаленням. Калі чалавецтва будзе працягваць у тым жа духу, то прыгажосці гэтага свету ўжо ніхто не ўбачыць», — кажа дызайнер.





