Відэа з прэс-канферэнцыі новага генеральнага пракурора Крыму, 33-гадовай Наталлі Паклонскай, набрала больш за 1 млн праглядаў. У сеціве з’явілася мноства коўбаў і карыкатураў.
Відэа з прэс-канферэнцыі Наталлі Паклонскай змясціла на сваім «YouTube»-канале расейскае выданне «Аргументы и факты». За няпоўныя 10 дзён яно набрала больш за 1 млн праглядаў.
15 сакавіка запіс пра спадарыню Паклонскую разам з ейнымі здымкамі на канапе з’явіўся ў папулярным блогу «RocketNews24». Ён натхніў спачатку японскіх мастакоў, а пасля і расейскіх на шматлікія стылізаваныя карцінкі. Больш коубаў і карцінак тут.





