Віленскі акруговы адміністрацыйны суд у пятніцу задаволіў просьбу Літоўскай камісіі па радыё і ТБ абмежаваць на тры месяцы трансляцыі тэлеканала НТВ Мир Lithuania.
Такое рашэнне прынята ў сувязі з паказам каналам прапагандысцкай праграмы пра савецкую агрэсію 13 студзеня 1991 г.
Раней Літоўская Камісія па радыё і ТБ з-за паказанага дакументальнага фільма з прапагандысцкім зместам «Прысуджаныя. Пастка для групы «Альфа», у якім былі прадстаўленыя скажоныя ацэнкі падзеяў 13 студзеня 1991 года ў Вільні, прапанавала суду на 3 месяцы прыпыніць рэтрансляцыю канала НТВ Мир.
Такое рашэнне камісія прыняла аднагалосна.





