З 9 мая заканадаўства РФ дасць магчымасць пасадзіць Цімашэнку на 5 гадоў за заклікі вярнуць Крым Украіне. Так лічыць маскоўскі праваабаронца, дырэктар Маскоўскага бюро па правах чалавека Аляксандр Брод.

Лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка за свае заклікі ў СМІ «вярнуць Крым на месца» ў найбліжэйшай будучыні, згодна з КК РФ, можа разлічваць з боку расійскага правасуддзя на 5 гадоў пазбаўлення волі.

«Юлія Цімашэнка ў адной з тэлепраграм украінскага тэлебачання заявіла, што першай умовай для перамоваў з Масквой павінна быць «вяртанне Крыму на месца». А гэта ўжо з'яўляецца заклікам да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці РФ, прычым з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі», — заявіў Брод.

«У канцы мінулага года ў Крымінальны кодэкс РФ унесены папраўкі па ініцыятыве групы дэпутатаў Дзярждумы, якія прадугледжваюць за падобнага роду выказванні праз СМІ пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў. Гэтыя навацыі ўступаюць у сілу з 9 мая 2014 года, — сказаў праваабаронца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?