Камандзір украінскай вайсковай часткі ў Бельбеку, захопленай 22 сакавіка расійскім спецназам, арыштаваны і дастаўлены ў вайсковую турму ў Севастопалі.
Пра гэта журналістам заявіла жонка Мамчур са спасылкай на яго паведамленне.
Па словах жонкі Мамчура, муж патэлефанаваў ёй і паведаміў, што арыштаваны і што яго адпраўляюць у вайсковую турму ў Севастопалі. Пасля гэтага сувязь з ім перарвалася.
Разам з тым падначаленыя Мамчура ў в/ч у Бельбеку заявілі, што не пакінуць захопленую расійскімі войскамі базу, пакуль Мамчур не вернецца.
Як вядома, 22 сакавіка адбыўся штурм авіябазы, на тэрыторыю прарваліся прадстаўнікі самаабароны Крыму. Вароты ў часць праламілі БТРам. Падчас штурму былі чутныя стрэлы, у штурме задзейнічана не менш за 6 адзінак БТР-80.
Падчас штурму пацярпелі адзін журналіст і адзін украінскі вайсковец.
Мамчур вызначыўся ўпартасцю, з якім адмаўляў захопнікам у пераходзе да іх на службу.





