Апошні сьведка Нюрнбергскага трыбунала — 87-гадовы палтавец Ёсіп Гофман — заклікаў кіраўнікоў дзяржаў былой антыгітлераўскай кааліцыі спыніць Расею, пакуль не позна.
Палкоўнік у адстаўцы і былы ахоўнік галоўнага абвінаваўцы ад СССР падчас трыбунала лічыць, што цяперашнія дзеянні Расеі могуць прывесці да Трэцяй сусветнай вайны, паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН.
«Мне нават у страшным сне не магло прысніцца, што калісьці браты-славяне будуць захопліваць адзін у другога тэрыторыі, у прыватнасці, Крым», — адзначыў Гофман.
Больш за ўсё яго збянтэжыла апошняя прамова прэзідэнта Расіі ў Крамлі і рэакцыя на яе прысутных. Нешта падобнае, кажа, ён ужо бачыў.
«Вось так парады праводзіў Гітлер. Я глядзеў, як апладзіравалі дэпутаты Дзярждумы… Навошта? Гэта толькі замбаваныя людзі, якія страцілі пачуцце адказнасці, не мислячы, маглі вось так цешыцца», — кажа Гофман.





