Камандзір ўкраінскай вайсковай часткі ў Бельбеку Юлій Мамчур ужо вызвалены. Пра гэта паведаміла агенцтва «Укрінформ».
Як адзначыў камандзір вайсковай часткі ў Бельбеку Валерый Пікавец, Юлія Мамчура сёння раніцай расійскія вайскоўцы адпусцілі з ваеннай турмы. Пакуль месцазнаходжанне Юлія Мамчура невядомае, яго мабільны тэлефон на званкі не адказвае.
Нагадаем, што ўчора падчас штурму вайсковай часткі ў Бельбеку камандзір Юлій Мамчур быў затрыманы расійскімі вайскоўцамі і вывезены ў вайсковую турму ў Севастопалі.
Увечары аэрадром Бельбека быў захоплены расейскімі вайскоўцамі, цяпер уся тэрыторыя базы і аэрадром знаходзіцца пад кантролем расейскага спецназу.





