Больш за 200 гарадзенцаў падтрымалі ўкраінцаў напісаўшы сёння, напярэдадні Дня волі (адзначаецца 25 сакавіка), традыцыйную беларускую дыктоўку. Сёлета для дыктоўкі ў Гродне быў абраны тэкст украінскага гімна ў перакладзе на беларускую мову.
Такім чынам гродзенцы выказалі салідарнасць з украінскім народам у такі няпросты для яго час і выказалі пратэст супраць дзеянняў Расіі ў Крыме.
Тэкст гімна дыктавалі папулярны тэлевядучы Алесь Залеўскі і літаратарка Валярына Кустава.
Пасля дыктоўкі для яе ўдзельнікаў выступіў Зміцер Вайцюшкевіч.





