Сёння, 23 сакавіка, турэцкая супрацьпаветраная абарона адкрыла агонь па сірыйскім ваенным самалёце, які бамбіў пазіцыі мяцежнікаў. Тыя спрабавалі ўзяць пад свой кантроль пагранзаставу у правінцыі Латакія на паўночным захадзе Сірыі.
«Самалёт загарэўся і ўпаў на сірыйскай тэрыторыі», — паведаміла сірыйская арганізацыя па назіранні за правамі чалавека, якая базіруецца ў Лондане.
Прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Эрдаган павіншаваў ВПС Турцыі з выкананнем баявой задачы, паведаміўшы іншыя падрабязнасці:
«Сірыйскі самалёт парушыў нашу паветраную прастору. Нашы знішчальнікі F-16 падняліся ў паветра па трывозе і збілі гэты самалёт. Чаму? Калі парушаеш нашу паветраную прастору, наш зваротны ўдар будзе жорсткім».
Сірыя, у сваю чаргу, абвінаваціла Турцыю ў «непрыхаванай агрэсіі», заявіўшы, што збіты самалёт знаходзіўся ў сірыйскай паветранай прасторы.
Паводле папярэдніх дадзеных, пілот здолеў катапультавацца.





