Севастопальскі вайскова-марскі ліцэй у поўным складзе адмовіўся прысягаць акупантам. Ліцэісты адмовіліся апускаць украінскі сцяг, паведамляе Грамадскае ТВ.
У ліцэі адбыўся сход, на якім віцэ-адмірал РФ Аляксандр Фядоценка агітаваў даваць прысягу Расійскай Федэрацыі. Нягледзячы на гэта, увесь склад ліцэя пацвердзіў сваю прысягу Украіне і адмовіўся падымаць над ліцэем сцяг РФ, паведамляе LB.ua
Пасля чаго ім абвясцілі, што пасля заканчэння навучальнага года ўвесь асабісты склад будзе звольнены з ліцэя, а жадаючыя змогуць працягнуць вучобу ў кадэцкім прэзідэнцкім корпусе РФ.
Тыя, хто не захоча служыць РФ, будуць адпраўленыя ва Украіну для далейшага навучання ў іншых ваенных ліцэях краіны.





