Беларускі рэпэр Дзьмітры Зайко, вядомы пад мянушкаю Вожык запісаў свой трэк «Бандэра» пад уражаньнем ад падзеяў, якія разгарнуліся ў Крыме.

Першае, што сказаў Вожык, паказваючы свой новы трэк «Бандэра»: «Не хачу, каб пасьля гэтай песьні мяне залічылі ў шэраг барыкадных музыкаў, бо ніякай лёзунгавасьці ці ацэнак у яго не закладаю». Рэпер такім чынам вырашыў адказаць усім тым, хто хоча зь ім абмеркаваць украінскую тэматыку.

«Я не хачу ведаць колькі імпэрскіх штампаў убіта ў галаву маім сябрам ды знаёмым. У якасьці адказу я прапаную ім паслухаць сябе збоку. Я прапаную увазе зьбіральны вобраз «ватніка» і даю яму мікрафон, часам троху ўстаўляючы і свае пяць капеек, як бязь іх», - зазначае выканаўца ў камэнтары для Tuzin.fm

Трэк «Бандэра» быў запісаны і зьведзены апэратыўна, дзякуючы студыі «Черничная поляна». Вожык яго не зьбірацца ўключаць у будучыя свае рэлізы і прадстаўляе асобна. У творы скарыстаныя цытаты з прэс-канферэнцыі Пуціна, інтэрвію Жырыноўскага ды безыменнага «ватніка» – зацятага малаадукаванага расейскага патрыёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?