Сустаршыню аргкамітэту Партыі БХД арыштавалі на двое сутак. Аднак яго вызвалілі адразу ў зале суда, бо сваё пакаранне ён ужо адбыў.
Суддзя Сяргей Германовіч прызнаў Садоўскага вінаватым у дробным хуліганстве.
Дзяніса Садоўскага абвінавацілі ў тым, быццам ён правакаваў канфлікт з Валянцінай Касцюкевіч, старшынёй камісіі выбарчага ўчастка №53 20-й Чыгуначнай акругі Мінску.
Садоўскага затрымалі 23 сакавіка, калі ён спрабаваў высветліць прычыну выдалення з участка назіральніцы ад БХД.





