Масква ўвяла санкцыі супраць Канады ў адказ на канадзкія санкцыі супраць расійскай палітыкі ва Ўкраіне.
Спіс асобаў з 13 чалавек, якім забараняецца ўезд у Расію, апублікаваны на сайце МЗС Расіі. Гэта некаторыя чыноўнікі, дэпутаты парламенту, грамадзкія дзеячы — напрыклад, Пол Грод, прэзыдэнт Канадзкага Ўкраінскага кангрэсу.
У мінулы чацвер Канада апублікавала спіс афіцыйных асобаў Расіі і Крыма, супраць якіх былі ўведзеныя санкцыі.





