Да ўдзелу ў конкурсе «Засьпявай BY: усё для старту!» запрашаюцца творчыя асобы ва ўзросьце 15—25 гадоў уключна. Музыкам прапануецца абраць верш сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і прасьпяваць яго ва ўласнай манеры. Музыка павінна быць аўтарская, сьпевы на чужую музыку і кавэр-вэрсіі не прымаюцца.

І адразу ж адзін маленькі і шэсць дарослых паэтаў запрасілі маладых музыкаў засьпяваць па-беларуску ў відэароліку, прысьвечанаму конкурсу «Засьпявай.BY».

«Мы хочам, каб моладзь прасякалася і натхнялася добрай беларускай паэзіяй. Каб маладыя людзі адкрылі для сябе беларускі космас ды падзяліліся сваім адкрыцьцём з усімі», - заяўляюць пра свае мэты арганізатары конкурсу «Засьпявай.BY».

Галоўны прыз за перамогу на конкурсе — аранжыроўка, запіс і зьвядзеньне песьні разам з украінскім саўнпрадусарам Уладам Яруном («Океан Ельзи», «Ляпіс Трубяцкі»).

Падрабязнасьці пра ўмовы конкурсу – тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?