Рэпліка вялікай імператарскай кароны Расійскай імперыі, рэгаліі 1762—1917 гадоў, якой каранаваліся манархі Расіі пачынаючы з Кацярыны II Вялікай, будзе экспанавацца з 5 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі (НММ) Беларусі.

Арыгінал імператарскай кароны знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі ў скарбніцы Алмазнага фонду Расійскай Федэрацыі ў Маскве. Рэпліка была створана ў межах праекта святкавання 250-годдзя арыгінальнай кароны.

Паводле слоў дырэктара па прадажах ювелірнай групы «Смаленскія брыльянты», кампаніі, якая стварыла рэпліку разам з ВА «Крышталь» (Смаленск), Алексея Стрельцова, перад майстрамі не стаяла задача стварыць дакладную копію кароны, паколькі тэхналогіі і матэрыялы ювеліраў таго часу сёння састарэлі.

«Мы падышлі да працы ўжо сучаснымі метадамі, — сказаў ён. — Геаметрычна і па малюнку кароны супадаюць, але матэрыялы і тэхналогіі іншыя. Напрыклад, арыгінальная карона выканана з серабра. Буйны чырвоны камень, які вянчае карону, да пачатку XX стагоддзя лічыўся рубінам. Высветлілася, што гэта шпінель масай 398,72 карата — другая па велічыні ў свеце. Другога такога каменя мы б не змаглі знайсці і не ставілі такую задачу. У рэпліцы ўстаноўлены чырвоны турмалін (або рубеліт) у 384 карата. У арыгінальнай кароне камянёў менш, але яны больш буйныя. У рэпліцы 11.426 брыльянтаў агульнай каратнасцю 1.928».

Паводле слоў Стральцова, рэпліка стваралася на працягу паўгода творчым калектывам з 60 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?