Музей Якуба Коласа.

Музей Якуба Коласа.

Напрыканцы мінулага года Міністэрства культуры прыняло рашэнне знізіць статус Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

і рэарганізаваць яго ў філіял Дзяржмузея гісторыі беларускай літаратуры. Тыя ж змены чакалі Літаратурны музей Петруся Броўкі. Нядаўна адбылося іх аб’яднанне.

У Міністэрства культуры існаваў і больш амбіцыёзны праект. Чыноўнікі планавалі стварыць Нацыянальны музей гісторыі беларускай літаратуры, у які планавалася аб’яднаць сталічныя літаратурныя музеі (у тым ліку Янкі Купалы і Якуба Коласа).

Дзмітрый Шляхцін, намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці, тлумачыў, што статус нацыянальнага музея дазволіць узняць статус філіялаў і павялічыць заробкі супрацоўнікаў. Бо такі статус прадугледжвае іншы каэфіцэнт для налічэння заробку. Але падкрэсліў, што рашэнне канчаткова не прынятае.

Урэшце ад аб’яднання было вырашана адмовіцца. У інтэрв’ю канану ОНТ міністр культуры Барыс Святлоў заявіў: «Кожны план – гэта такі прыблізны праект, які не абавязкова павінен ажыццявіцца на самой справе.

Сёння і музей Янкі Купалы, які існуе з 1944 года, і музей Якуба Коласа, які існуе з 1956 года, яны ўжо настолькі развіліся, настолькі ўжо набылі высокі, самастойны ўзровень, што калі іх аб’ядноўваць і далучаць да якога-небудзь трэцяга суб’екта гаспадарання, гэта прывядзе толькі да пагаршэння іх дзейнасці. Таму яны застаюцца самастойнымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?