«Нічога лепшага, нічога разумнейшага аграгарадкоў нельга было прыдумаць», - калісьці сказала Надзя Каткавец. Пасля наведвання аграгарадка Шчомысліца, які размясціўся ў адным км ад Мінскай кальцавой дарогі, ад гэтых слоў становіцца страшна: вось ужо некалькі гадоў бруд уперамешку са сцёкавымі водамі зліваюць проста ў цэнтр аграгарадка. Усяго ў некалькіх метрах ад двароў жылых дамоў! Круглы год стаіць жудасны смурод, вясной усё гэтае «хараство» разліваецца практычна на ўвесь гарадок. Куды толькі не звярталіся мясцовыя жыхары — улады не абцяжарвалі сябе нават банальнымі адпіскамі… Так вось і жывуць людзі, пазбаўленыя нават спадзяванняў на чыстае паветра…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?