Памятайце, што ў канчатковым рахунку ад Вас залежыць лёс газеты. Нават і сайт па-ранейшаму залежыць ад грошай, якія мы зарабляем з продажаў папяровай газеты. Таму абавязкова падпішыцеся на другое паўгоддзе 2014 года. А таксама падпішыце бацькоў, сваякоў, суседзяў. «Наша Ніва» — гэта магчымасць дакрануцца да беларускага. Зберажыце гэтую магчымасць.

Афармленне падпіскі цяпер даступнае:

  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by;
  • праз плацежна-даведкавыя тэрміналы;
  • у аддзяленнях паштовай сувязі;
  • дома, запрасіўшы паштальёна.

Падпісацца на «Нашу Ніву» на другое паўгоддзе 2014 г. магчыма да 27 чэрвеня. Тэрміны інтэрнэт-падпіскі скарочаныя на 5 дзён, прадоўжыцца яна да 22 чэрвеня.

Як падпісацца на «Нашу Ніву» не адыходзячы ад кампутара? Зрабіць гэта цяпер можна можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі.

У пераліку паслуг трэба выбраць пункт «Падпіска», 

пасля перайсці па спасылцы ў пункт «Інтэрнэт-падпіска».

2. Рэгіструемся.

Для гэтага трэба выбраць пункт «Рэгістрацыя фізічных асобаў» уверсе старонкі.

З’явіцца акенца з прапановай пазначыць Ваш электронны адрас.

Напісаўшы адрас, цісніце кнопку «Адправіць ліст» – Вам на электронную пошту будзе дасланая спасылка для далейшай рэгістрацыі.

3. Уносім асабістыя звесткі і адрас для дастаўкі.

Перайшоўшы па спасылцы, дасланай на мэйл, Вы пабачыце акенцы для ўнясення Вашых асабістых дадзеных.

Вам трэба будзе прыдумаць (і запомніць!) пароль, пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас, на які хочаце выпісаць «Нашу Ніву». Запоўніўшы, цісніце «Працягнуць» – на экране з’явіцца паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю.

4. Знаходзім «Нашу Ніву» ў каталозе.

Для гэтага ў верхняй частцы старонкі выбіраем рубрыку «Падпіска на выданні». Каб прасцей было знайсці «Нашу Ніву» ў каталозе, клікайце на «Алфавітны» спосаб пошуку і выбірайце літару «Н». Далей з дапамогай стрэлак гартаеце старонкі каталога і знаходзіце «Нашу Ніву» (яна будзе на 7-й старонцы пад літарай «Н»). Вы пабачыце падпісны індэкс газеты, назву, перыядычнасць выхаду і цану. Пасля ў полі справа ад цаны газеты націскаеце «Замовіць». УВАГА: каб замовіць газету, дастаткова націснуць адзін раз – клікнуўшы некалькі разоў, можна адправіць у кошык некалькі заказаў.

5. Выбіраем тэрмін падпіскі.

Далей пераходзьце ў «Кошык» (адпаведная кнопка ў верхняй частцы старонкі), дзе зможаце пабачыць Вашу замову. Каб пазначыць, на якія месяцы Вы падпісваецеся, клікайце «Змяніць» у крайняй правай калонцы

У акенцах пад адпаведнымі месяцамі стаўце птушачкі. Пасля націсніце «Прымяніць». Каб замацаваць Вашу замову, націскаеце «Замовіць».

6. Замова зробленая. Засталося аплаціць.

Пераходзім у пункт «Замовы» (уверсе старонкі) і націскаем «Да аплаты».

Вы пабачыце даступныя спосабы дыстанцыйнай аплаты і зможаце скарыстацца там, які Вам найбольш падыходзіць.

Калі ж няма магчымасці разлічыцца праз плацёжную сістэму банкаўскай карткай, можна раздрукаваць квітанцыю на падпіску і аплаціць яе ў любым аддзялені паштовай сувязі.

Памятайце, што ў канчатковым рахунку ад Вас залежыць лёс газеты. Нават і сайт па-ранейшаму залежыць ад грошай, якія мы зарабляем з продажаў папяровай газеты. Таму абавязкова падпішыцеся на другое паўгоддзе 2014 года. А таксама падпішыце бацькоў, сваякоў, суседзяў. «Наша Ніва» — гэта магчымасць дакрануцца да беларускага. Зберажыце гэтую магчымасць.

* * *

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (17) 284-73-29, (29) 804-12-31 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: [email protected] ці на скайп dastauka (Зміцер).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0