Зубр кіруе «каралеўствам». Ён галоўны, ён па-над усім і ўсімі, і апафеозам яго культу з'яўляюцца яго хакейныя ігрышчы, дзе ён галоўны герой-пераможца. Усе жыхары каралеўства абавязаныя працаваць на мясцовых заводах і хадзіць на хакей Зубра ў якасці гледачоў. Гэтага пільнуюць бульдозеры.

Толькі адзін герой працягвае рэальна гуляць у хакей, коўзаючыся між уторкнутых у лёд клюшак, якія сімвалізуюць тых, хто змагацца перастаў, хто, нібы зомбі, ходзіць на хакей Зубра. І абеліск «перазмогі» вянчае шайба…

У выніку галоўны герой дае бой на галоўнай арэне — рассякаючы прыслугу, Зубра, бульдозер… Пачынаюць сыпацца маскі, і гэта пачатак перанараджэння…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?