Гэтага вяселля фанаты чакалі, здавалася, вечна. Журналісты з перыядычнасцю раз на год жанілі Піта з Джолі. Але кожны раз з'яўляліся абвяржэнні.

Кадр з фільма «Містэр і місіс Сміт»

Кадр з фільма «Містэр і місіс Сміт»

Роўна тыдзень таму псіхааналітык Брэда Піта, 54-гадовы Рон Бард у сенсацыйным інтэрв'ю Daily Mail распавёў, што Піт застаецца з Джолі з-за дзяцей. Са слоў псіхааналітыка, Піт ўсё яшчэ любіць былую жонку Джэніфер Эністан.

Пакуль увесь свет гадаў, чаму Рон Бард вырашыў праліць святло на адносіны Джолі і Піта менавіта цяпер, адна з самых прыгожых пар Галівуда ціха, без лішніх вачэй, узаконіла свае адносіны.

Урачыстая падзея адбылася 23 жніўня ў Францыі, у невялікай капліцы ў прыватным маёнтку сярод сям'і і сяброў.

Як піша Associated Press са спасылкай на прэс-сакратара маладых, 50-гадовы Піт і 39-гадовая Джолі атрымалі пасведчанне аб шлюбе ад каліфарнійскага суддзі, які і правёў цырымонію.

Джолі і Піт пазнаёміліся на здымачнай пляцоўцы «Містэр і місіс Сміт» ў 2004 годзе. І, як узгадвае рэжысёр карціны, не адразу знайшлі агульную мову: «Яны паводзілі сябе як скарпіёны ў банцы». «Брэд мне здаўся напышлівым і ганарыстым. А я яму дык дакладна — дурнаватай істэрычкай», — кажа Джолі.

Піт і Джолі разам ужо 10 гадоў, нягледзячы ні на што. У іх шасцёра дзяцей, трое з якіх прыёмныя.

Паводле інфармацыі BuzzFeed, Джолі ішла да алтара ў суправаджэнні сваіх старэйшых сыноў Мэдакса і Пакса, дочкі Захара і Вівьен кідалі пялёсткі кветак, а сын Нокс і дачка Шайла трымалі пярсцёнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?