У Мінску зноў зацвілі каштаны, фота Настассі Мацяш

У Мінску зноў зацвілі каштаны, фота Настассі Мацяш

У Мінску зноў зацвілі каштаны, фота Настассі Мацяш

У Мінску зноў зацвілі каштаны, фота Настассі Мацяш

У Мінску зноў зацвілі каштаны, фота Настассі Мацяш

У Мінску зноў зацвілі каштаны, фота Настассі Мацяш

Сёння Беларусь будзе знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй перыферыі магутнага антыцыклону. Да канца дня ападкаў не чакаецца. Вецер усходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра складзе +15.. + 21°C.

У бліжэйшыя суткі, 18 верасня, краіна будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску, сфармаваным у прахалоднай паветранай масе. Чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 8°C, месцамі замаразкі да 0..- 3°C, максімальная тэмпература паветра днём +15..+21°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

19 верасня ападкаў не чакаецца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы +1.. + 8°C, месцамі замаразкі да 0..- 3°C; днём +15.. + 22°C.

20 верасня ноччу большая частка краіны яшчэ будзе заставацца ў зоне антыцыклону, але ў заходніх раёнах ужо адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы.

Днём фронт будзе праходзіць праз тэрыторыю краіны. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы +1.. + 8°C, у заходніх раёнах 9.. + 11°C, па ўсходзе на глебе месцамі замаразкі да 0..- 3°C; днём +12.. + 19°C, па поўдні да + 21°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?