«Сёння ноччу ў Тромсэ (поўнач Нарвегіі) выпаў першы снег — цэлых 9 см. Вось такое яно, нарвежскае Запаляр'е», — напісаў у сваім Facebook вядомы расійскі блогер Рустэм Адагамаў.

Ён таксама адзначае, што на поўначы Нарвегіі — таксама вялікі ураджай грыбоў. «Пры тым зараз там у лесе цэлыя палі падбярозавікаў і белых. Нарвежцы іх не збіраюць, ядуць толькі магазінныя шампіньёны.

Грыбоў неверагодная колькасць, што зводзіць на нішто ўсё хараство іх пошуку.

Багажнік легкавой машыны набіваецца грыбамі з адной паляны. Проста сядаеш і рэжаш нажом адзін за адным вакол сябе. Потым усё сабранае складваецца ў маразільную шафу і ўсю зіму ў цябе свежыя грыбы.

І яшчэ чарніцы такія, што … І рыба з берага ловіцца тонамі… І…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?