Пачынаючы з 19 верасня — афіцыйнага старту продажаў — кампанія Apple прадала больш за 10 мільёнаў iPhone 6, усталяваўшы такім чынам новы рэкорд.

фота Reuters

фота Reuters

Па словах генеральнага дырэктара «яблычнай кампаніі» Ціма Кука, продажы пераўзышлі ўсе чаканні, і Apple магла б рэалізаваць яшчэ больш смартфонаў, калі б паспявала іх вырабляць. Пры гэтым Кук паабяцаў задаволіць заказы карыстальнікаў, якія чакаюць сваёй чаргі, як мага хутчэй, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?