Усё больш карыстальнікаў паведамляюць пра тое, што новыя тэлефоны фірмы Apple — iPhone 6 — гнуцца ад нашэння ў кішэні штаноў, аднак сярод экспертаў няма адзінага меркавання пра тое, як паводзіць сябе ў гэтым выпадку вытворцу.

Такі дэфект адзначаўся ў мінулым і ў тэлефонаў іншых марак.

Пакуль незразумела, ці вінаватая ў гэтым новая канструкцыя корпуса прылады, які зроблены з алюмінія.

Фірма Apple рэкламуе абедзве новыя маркі тэлефона, у тым ліку і iPhone 6 Plus, як самыя тонкія з усіх, якія раней рабіліся — яны маюць таўшчыню ўсяго ў 0,76 см.

Смартфоны паступілі ў продаж зусім нядаўна, у пятніцу на мінулым тыдні, і такое ранняе выяўленне дэфектаў з'яўляецца вельмі незвычайнай з'явай у гісторыі кампаніі Apple.

Таксама карыстальнікі скардзяцца на новую аперацыйную сістэму iOS8

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?