У Славянску выявілі тры масавыя пахаванні. Пра гэта паведаміў спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

«Праведзеная эксгумацыя целаў, якія накіраваны ў бюро судова-медыцынскай экспертызы для выкрыцця з мэтай высвятлення прычыны смерці», — адзначыў ён.

Ён дадаў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, людзі загінулі ў пачатку і ў сярэдзіне чэрвеня, калі горад кантралявалі прарасійскія сепаратысты пад кіраўніцтвам Ігара Гіркіна (Стралкова).

Усяго, па словах спікера, украінскія праваахоўнікі зараз расследуюць 24 эпізоды з загінулымі ў Славянску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0