ЕС, Украіна і Расія дасягнулі папярэдняй дамовы аб забеспячэнні паставак газу на працягу зімовага перыяду.

«Мы ўзгаднілі важныя ключавыя пункты «зімовага пакета». Мы верым, што можа быць адчувальнае рашэнне для забеспячэння надзейнасці паставак газу зімой», — сказаў камісар ЕС па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер на брыфінгу па заканчэнні трохбаковай сустрэчы з міністрамі энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам і міністрам энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрыем Проданам у Берліне.

Паводле яго слоў, Украіне для праходжання зімы неабходна ад 5 да 10-12 млрд кубаметраў.

Камісар адзначыў, што ў адпаведнасці з дасягнутымі папярэднімі дамоўленасцямі, Украіна да канца кастрычніка пералічыць «Газпрому» $2 млрд у выглядзе аплаты за раней пастаўлены газ, а да канца года — яшчэ $1,1 млрд. Пры гэтым, Еўракамісія папросіць Міжнародны валютны фонд аб прадастаўленні неабходных гарантый Украіне.

Камісар таксама адзначыў, што паколькі раней і «Нафтагаз Украіны», і «Газпром» звярнуліся ў Стакгольмскі арбітраж для вырашэння спрэчкі аб цане пастаўленага газу, то ў выпадку, калі Стакгольмскі арбітраж пагодзіцца з украінскімі довадамі адносна таго, што цана за газ, пастаўлены ў лістападзе-снежні 2013 года і з красавіка па чэрвень 2014 года, павінна складаць $285 за тысячу кубаметраў, гэта будзе азначаць, што Украіна цалкам пагасіла свае даўгі.

У выпадку, калі суд прыме расейскі бок, Украіне прыйдзецца даплаціць яшчэ $2 млрд.

Этынгер таксама адзначыў, што бакі павінны ў бліжэйшыя дні правесці кансультацыі са сваімі урадамі з тым, каб на наступным тыдні, калі не будзе пярэчанняў, замацаваць дасягнутыя дамоўленасці.

«Да канца наступнага тыдня мы можам мець абавязковы да выканання пратакол», — сказаў камісар.

Акрамя таго, Еўракамісія просіць Кіеў пагадзіцца на закупку 5 млрд кубоў газу па $385 даляраў за куб па перадаплаце.

Пасля прыняцця такога кампраміснага «зімовага пакета» бакі будуць чакаць выраку Стакгольмскага арбітражу.

ЕК, Расія і Украіна па рознаму трактуюць вынікі перамоваў аб пастаўках газу.

З аднаго боку Расія і Еўракамісія, з другога боку Украіна па-рознаму паведамілі пра вынікі перамоў аб урэгуляванні газавай праблемы паміж Масквой і Кіевам.

І калі прадстаўнікі ЕК і Мінэнерга РФ заявілі аб прапанове Кіеву пагасіць $3,1 млрд даўгоў да канца года, то міністр паліва і энергетыкі Украіны Юрый Продан заявіў, што расійскі бок і так павінен Кіеву $6 млрд пераплаты за газ — і $3,1 млрд разглядаецца не як аплата паставак 2013 і пачатку 2014 года, а як перадаплата паставак на будучую зіму.

«Мы гатовыя выкарыстоўваць гэтую суму для разлікаў і аплаты за газ. Мы, як кампраміс, прапаноўвалі і гатовыя зрабіць перадаплату — калі гаворка ідзе пра пастаўку за 5 млрд кубаметраў, то гэта будзе $1,9 млрд, а ў канцы месяца правесці канчатковы разлік», — сказаў украінскі міністр.

Прэм'ер Украіны Арсень Яцанюк лічыць магчымым заключэнне часовага дамовы на пастаўкі расійскага газу да канчатковага Стакгольмскага арбітражу, піша «Украінская праўда».

Пра гэта ён паведаміў на брыфінгу ў аэрапорце «Барыспаль» пасля вяртання з Злучаных Штатаў.

«Наша агульная пазіцыя з Еўрапейскай камісіяй да канчатковага рашэння Стакгольмскага суда — нам трэба падпісаць часовае пагадненне аб пастаўках прыроднага газу», — сказаў ён.

Пры гэтым Яцанюк адзначыў, што ўмовы такога дагавора былі ўзгодненыя з еўрапейскімі партнёрамі.

Як вядома, Яцанюк лічыць магчымым вынясенне рашэння Стакгольмскім арбітражам па пазове «Нафтагазу» да «Газпрому» ў верасні 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?