Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што продажам яго бізнес-актываў будзе займацца інвестыцыйная кампанія Rothschild.

«Я заключыў пагадненне, прычым не з нейкай местачковай кампаніяй, каб зрабіць скрытыя здзелкі, а кампанія з сусветным імем — Rothschild, якая мае 200 гадоў бездакорнай рэпутацыі падпісала пагадненне аб тым, што яна атрымала ўсе паўнамоцтвы для продажу бізнесу», — заявіў спадар Парашэнка у інтэрв'ю тэлеканалу «1+1».

Ён пацвердзіў, што гэта доўгая справа, і адзначыў, што за першыя сто дзён «зрабіў усё, каб публічна прадэманстраваць» намер пазбавіцца бізнесу.

«Я думаю, што ўсё ўжо зараз пераканаліся, што на мяне нельга ціснуць праз бізнэс, праз сваякоў, праз палітыкаў… Кошт зараз, які пастаўлены на карту вельмі вялікі — існаванне дзяржавы», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?