Супрацоўнікі Брэсцкай мытні 26 верасня ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Казловічы» канфіскавалі 20,5 тоны замарожанага ялавічнага тлушчу коштам прыблізна 200 млн. рублёў. 

Як паведамілі ў прэс-групе мытні, кіроўца-экспедытар грузавога аўтамабіля «Вольва», які перавозіў ялавічны тлушч з Польшчы ва Узбекістан, падаў службовай асобе мытні таварасуправаджальныя дакументы, у якіх кошт тавару быў заніжаны больш як на 6 тыс. еўра. 

Па факце давання мытнаму органу недакладных звестак аб кошце тавару распачаты працэс на падставе ч. 3 арт. 14.5 КоАП. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае накладанне штрафу на юрыдычную асобу ад 20 да 500 базавых велічынь і канфіскацыю тавару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?