Санкцыі супраць Расіі пакуль змякчаныя не будуць.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Германіі Марцін Шэфер, паведамляе Handelsblaatt.

«Пакуль усё застаецца так, як было дамоўлена і вырашана на еўрапейскім узроўні», — заявіў ён.

«Мы яшчэ не дасягнулі таго пункту, калі можам аслабіць нашыя намаганні», — адзначыў Шэфер.

Паводле яго слоў, рашэнні аб санкцыях заснаваныя на рэальным развіцці сітуацыі.

Санкцыі могуць быць як узмоцненыя, так і змякчаныя, падкрэсліў прадстаўнік нямецкага МЗС.

Нагадаем, паводле інфармацыі еўрапейскіх СМІ, адзінай краінай «Вялікай сямёркі», што падымала пытанне аб пераглядзе санкцый супраць Расіі, была Італія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?